РУС БЕЛ ENG

Запрашае беларуская хатка

08.04.2024
8 красавіка 2024 года ў рамках ХІІІ педагагічнага марафону “Педагог – якасць, даступнасць і развіццё” для вучняў 4-х класаў былі праведзены экскурсіі “Запрашае беларуская хатка”.

8 красавіка 2024 года ў рамках ХІІІ педагагічнага марафону “Педагог – якасць, даступнасць і развіццё” для вучняў 4-х класаў былі праведзены экскурсіі “Запрашае беларуская хатка”.

У ролі экскурсавода выступаў вучань 10 “А” класа Пілецкі Антон. Дзеці шмат цікавага даведаліся аб жыцці нашых продкаў, пазнаёміліся з прадметамі хатняга ўжытку беларусаў, мелі магчымасць патрымаць у руках рэчы, якім больш за сто гадоў.

Асаблівую цікавасць выклікала печ, старадаўні патэфон з пласцінкамі, маслабойка, калекцыя прасаў. Вельмі моцна ўразіла вучняў старажытная Біблія, выдадзеная на стараславянскай мове ў 1894 годзе. Ёй 130 гадоў.